§ 19. Правапіс вялікай і малой літар

Размяркуйце словы (спалучэнні слоў) на групы ў адпаведнасці з праві­ламі правапісу вялікай і малой літар, запішыце. Сфармулюйце правілы правапісу слоў кожнай групы.

Возера Дрывяты, балет «Стварэнне свету», Даўгінаўскі тракт, Вілейскае вадасховішча, Брэсцкі чыгуначны вакзал, Юбілейная плошча, Заходняя Дзвіна, Цэнтральны дом афіцэраў, опера «Сівая легенда», вуліца Зарэчная, фестываль «Чароўны свет мастацтва», Беларуская дзяржаўная філармонія.

Практыкаванне № 151

Разгледзьце выявы беларускіх ордэнаў. Суаднясіце іх з інфармацыяй пра тое, за што ўручаюць гэтыя дзяржаўныя ўзнагароды.

• За выключныя заслугi ў кiраваннi войскамi, умацаваннi баявой садружнасцi з замежнымі дзяржавамi, адвагу i самаадданасць, праяўленыя пры абароне Айчыны;
• за нараджэнне i выхаванне пяцярых i больш дзяцей;
• за вялiкiя дасягненнi ў розных сферах дзейнасцi, высокiя вытворчыя паказчыкi, плённую дзяржаўную i грамадскую дзейнасць;
• за значныя поспехi ў галiне нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння, асаблiвыя заслугi ў гуманiтарнай, дабрачыннай дзейнасцi, у справе абароны чалавечай годнасцi i правоў грамадзян, мiласэр­насць i высакародныя ўчынкi;
• за выдатныя дасягненнi ў розных сферах дзейнасцi, мужнасць i адвагу, праяўленыя пры абароне Айчыны, вялiкiя заслугi ў раз­вiццi сувязей памiж Беларуссю i iншымi краiнамi.

 Карыстаючыся прыведзенай інфармацыяй, складзіце і запішыце тэкст на тэму «Ганаровыя дзяржаўныя ўзнагароды».