§ 19. Правапіс вялікай і малой літар
Размяркуйце словы (спалучэнні слоў) на групы ў адпаведнасці з правіламі правапісу вялікай і малой літар, запішыце. Сфармулюйце правілы правапісу слоў кожнай групы.
Возера Дрывяты, балет «Стварэнне свету», Даўгінаўскі тракт, Вілейскае вадасховішча, Брэсцкі чыгуначны вакзал, Юбілейная плошча, Заходняя Дзвіна, Цэнтральны дом афіцэраў, опера «Сівая легенда», вуліца Зарэчная, фестываль «Чароўны свет мастацтва», Беларуская дзяржаўная філармонія.
Практыкаванне № 150
Якія тавары беларускай вытворчасці, на вашу думку, ствараюць пазітыўны імідж нашай краіны?
Запішыце 6-8 назваў гэтых тавараў.