§ 19. Правапіс вялікай і малой літар
Размяркуйце словы (спалучэнні слоў) на групы ў адпаведнасці з правіламі правапісу вялікай і малой літар, запішыце. Сфармулюйце правілы правапісу слоў кожнай групы.
Возера Дрывяты, балет «Стварэнне свету», Даўгінаўскі тракт, Вілейскае вадасховішча, Брэсцкі чыгуначны вакзал, Юбілейная плошча, Заходняя Дзвіна, Цэнтральны дом афіцэраў, опера «Сівая легенда», вуліца Зарэчная, фестываль «Чароўны свет мастацтва», Беларуская дзяржаўная філармонія.
Практыкаванне № 148
Спішыце выразы, раскрываючы дужкі. Растлумачце правапіс вялікай і малой літар.
Марыя Складоўская-(К/к)юры, (Б/б)ярэзінскі (Б/б)іясферны (З/з)апаведнік, маёнтак (Т/т)ышкевічаў, (Н/н)алібоцкая (П/п)ушча, (М/м)лечны (Ш/ш)лях, народы (П/п)оўначы, (П/п)алац (М/м)астацтваў, Давыд-(Г/г)арадок, (А/а)рганізацыя (А/а)б’яднаных (Н/н)ацый, (К/к)рывічы, вёска (К/к)рывічы, (М/м)інска-(М/м)аладзечанскае (У/ў)звышша, (Б/б)рэсцкі (Д/д)зяржаўны (У/ў)ніверсітэт (І/і)мя А. С. Пушкіна, (Т/т)улягі, (Д/д)ом (Л/л)ітаратара.