§ 19. Правапіс вялікай і малой літар
Размяркуйце словы (спалучэнні слоў) на групы ў адпаведнасці з правіламі правапісу вялікай і малой літар, запішыце. Сфармулюйце правілы правапісу слоў кожнай групы.
Возера Дрывяты, балет «Стварэнне свету», Даўгінаўскі тракт, Вілейскае вадасховішча, Брэсцкі чыгуначны вакзал, Юбілейная плошча, Заходняя Дзвіна, Цэнтральны дом афіцэраў, опера «Сівая легенда», вуліца Зарэчная, фестываль «Чароўны свет мастацтва», Беларуская дзяржаўная філармонія.
Правіла
З вялікай літары пішуцца:
|
З вялікай літары пішуцца:
|
З вялікай літары пішуцца:
|
З вялікай літары пішуцца прыметнікі ва ўласных назвах, калі яны паказваюць прыналежнасць (утвораны пры дапамозе суфіксаў -ев- (-ёв-, -ёў-), -ов- (-ав-, -оў-), -ін- (-ын-) ад уласных імён, мянушак, клічак жывёл) або ўваходзяць у склад сінанімічных назваў са словамі імя, памяці: Купалава паэма, Барсікава міска; Коласаўская прэмія (прэмія імя Якуба Коласа), Танкаўскія чытанні (чытанні, прысвечаныя памяці Максіма Танка) (а л е: коласаўскія мясціны, нёманскія краявіды, сочынскія курорты).
З малой літары пішуцца прыметнікі, утвораныя ад асабовых назваў, якія ўжываюцца ў складзе ўстойлівых спалучэнняў або ў складзе састаўных агульных назваў: геркулесавы слупы, танталавы пакуты, рэнтгенаўскі здымак.
|