§ 5. Асноўныя якасці культуры маўлення. Правілы маўленчых паводзін. Маўленчы этыкет
Прачытайце выказванні айчынных вучоных. Вусна раскажыце, чаму правільнасць выступае асновай культуры маўлення.
Маўленне правільнае, калі ў ім няма парушэння арфаэпічных, акцэнталагічных, словаўтваральных, марфалагічных, сінтаксічных, лексічных, фразеалагічных, прыказкавых норм. Асноўная ўмова правільнасці маўлення — добрае веданне названыхсл норм літаратурнай мовы, а значыць, і ўмелае валоданне імі (Паводле І. Лепешава).
Унармаванасць — сінонім правільнасці — найважнейшаям ўласцівасць літаратурнай мовы (А. Міхневіч).
Менавіта правільнасць маўлення забяспечвае яго адзінства, агульназразумеласць інфармацыі, якаяф перадаецца і ўспрымаецца. Правільнасць заключаецца ў адпаведнасці маўлення тым законам і правілам, якія дзейнічаюць у мове (Паводле Т. Тамашэвіча).
Правільнасць маўлення — аснова, якая дае магчымасць асобе пастаянна ўдасканальваць сваё маўленчае майстэрства.сн Правільнасць маўлення падразумявае строгае захаванне літаратурных норм, мэтазгоднасцьсл выкарыстання тых або іншых моўных адзінак у працэсе зносін (Паводле І. Навасельцавай).
Запішыце выказванне, якое, на вашу думку, найбольш дакладна, поўна акрэслівае правільнасць як асноўную якасць культуры маўлення. Падкрэсліце граматычныя асновы, дайце агульную характарыстыку сказам.
• Растлумачце пастаноўку працяжніка ў прыведзеных выказваннях.
Практыкаванне № 50
Прачытайце. Запішыце прыказкі, якіх вы раней не чулі. Раскажыце, якія правілы маўленчага этыкету адлюстраваны ў народных выслоўях. З дапамогай якіх моўных сродкаў ствараецца сітуацыя далікатнасці, ветлівасці, уважлівасці да суразмоўцы?
1. Без’языкага за адваката не бяруць. 2. Выказанага слова да губы не вернеш. 3. Добрая слава ў кошыку ляжыць, а благая па дарожцы бяжыць. 4. За доўгі язык не пахваляць. 5. Конь вырвецца — дагоніш і зловіш, а слова вырвецца — не зловіш. 6. Рана загоіцца, а злое слова — ніколі. 7. Слухай многа, а гавары мала. 8. Дрэннае слова і салодкім мёдам не заясі.