§ 5. Асноўныя якасці культуры маўлення. Правілы маўленчых паводзін. Маўленчы этыкет
Прачытайце выказванні айчынных вучоных. Вусна раскажыце, чаму правільнасць выступае асновай культуры маўлення.
Маўленне правільнае, калі ў ім няма парушэння арфаэпічных, акцэнталагічных, словаўтваральных, марфалагічных, сінтаксічных, лексічных, фразеалагічных, прыказкавых норм. Асноўная ўмова правільнасці маўлення — добрае веданне названыхсл норм літаратурнай мовы, а значыць, і ўмелае валоданне імі (Паводле І. Лепешава).
Унармаванасць — сінонім правільнасці — найважнейшаям ўласцівасць літаратурнай мовы (А. Міхневіч).
Менавіта правільнасць маўлення забяспечвае яго адзінства, агульназразумеласць інфармацыі, якаяф перадаецца і ўспрымаецца. Правільнасць заключаецца ў адпаведнасці маўлення тым законам і правілам, якія дзейнічаюць у мове (Паводле Т. Тамашэвіча).
Правільнасць маўлення — аснова, якая дае магчымасць асобе пастаянна ўдасканальваць сваё маўленчае майстэрства.сн Правільнасць маўлення падразумявае строгае захаванне літаратурных норм, мэтазгоднасцьсл выкарыстання тых або іншых моўных адзінак у працэсе зносін (Паводле І. Навасельцавай).
Запішыце выказванне, якое, на вашу думку, найбольш дакладна, поўна акрэслівае правільнасць як асноўную якасць культуры маўлення. Падкрэсліце граматычныя асновы, дайце агульную характарыстыку сказам.
• Растлумачце пастаноўку працяжніка ў прыведзеных выказваннях.
Практыкаванне № 49
Прачытайце. Раскажыце пра структуру віншавальнага тэксту. Ці варта, на вашу думку, адступаць ад прапанаванай структуры віншавання? Ці перашкаджае аўтару ўстойлівасць формул выявіць сваю арыгінальнасць, творчасць?
Віншаванне складаецца з некалькіх абавязковых частак: (1) прывітальная формула, (2) віншавальная частка, (3) пажадальная частка, (4) подпіс.
Віншавальная частка, як правіла, утрымлівае тры кампаненты: адрасант — адрасат — падстава (матыў віншавання). Кожны з кампанентаў мадэлі можа апускацца ў канкрэтнай сітуацыі маўленчых зносін. Параўнаем: Віншую Вас (цябе) з Новым годам (са святам(і), з блізкімі святамі)! Віншую Вас (цябе)! Віншую са святам! Віншую! Мае віншаванні!
Пажадальная частка віншавання таксама складаецца з трох кампанентаў: адрасант — адрасат — змест пажадання. Найбольш прадуктыўныя ў сучаснай маўленчай практыцы наступныя формулы:
Найлепшыя святочныя пажаданні! Самыя добрыя пажаданні здароўя, настрою, плёну! Шчаслівага свята! Вясёлых, здаровых і шчаслівых свят і ўсяго новага года! Усяго самага добрага, радаснага і светлага! Добрага здароўя! Сямейнага дабрабыту! Здзяйснення ўсіх жаданняў, мар, спадзяванняў, планаў! Спакою! Дабра! Кветак! Кахання! Радасці! Усмешак! Хай Новы год будзе лепшы, прынясе шмат радасці! Хай Новы год прынясе Вам новыя надзеі і спаўненне ўсіх мар! Няхай Вас заўсёды акружаюць блізкія і любімыя людзі! (Паводле С. Важніка).
Запішыце маўленчыя формулы, якія вам хацелася б скарыстаць у віншавальнай і пажадальнай частках.
Складзіце тэкст віншавальнай паштоўкі родным (блізкім, знаёмым) да свята, якое найбольш шануецца ў вашай сям’і.
