§ 5. Асноўныя якасці культуры маўлення. Правілы маўленчых паводзін. Маўленчы этыкет
Прачытайце выказванні айчынных вучоных. Вусна раскажыце, чаму правільнасць выступае асновай культуры маўлення.
Маўленне правільнае, калі ў ім няма парушэння арфаэпічных, акцэнталагічных, словаўтваральных, марфалагічных, сінтаксічных, лексічных, фразеалагічных, прыказкавых норм. Асноўная ўмова правільнасці маўлення — добрае веданне названыхсл норм літаратурнай мовы, а значыць, і ўмелае валоданне імі (Паводле І. Лепешава).
Унармаванасць — сінонім правільнасці — найважнейшаям ўласцівасць літаратурнай мовы (А. Міхневіч).
Менавіта правільнасць маўлення забяспечвае яго адзінства, агульназразумеласць інфармацыі, якаяф перадаецца і ўспрымаецца. Правільнасць заключаецца ў адпаведнасці маўлення тым законам і правілам, якія дзейнічаюць у мове (Паводле Т. Тамашэвіча).
Правільнасць маўлення — аснова, якая дае магчымасць асобе пастаянна ўдасканальваць сваё маўленчае майстэрства.сн Правільнасць маўлення падразумявае строгае захаванне літаратурных норм, мэтазгоднасцьсл выкарыстання тых або іншых моўных адзінак у працэсе зносін (Паводле І. Навасельцавай).
Запішыце выказванне, якое, на вашу думку, найбольш дакладна, поўна акрэслівае правільнасць як асноўную якасць культуры маўлення. Падкрэсліце граматычныя асновы, дайце агульную характарыстыку сказам.
• Растлумачце пастаноўку працяжніка ў прыведзеных выказваннях.
Практыкаванне № 48
Прачытайце віншаванні з нагоды юбілею часопіса «Роднае слова». Прасачыце, як праз віншавальны тэкст выяўляецца моўная асоба, яе творчасць, далікатнасць, арыгінальнасць, духоўнасць.
Шчыра, па-сяброўску зычым Вам натхнення і радасці, светлай любові, плённай працы і вернай службы на карысць Беларусі, роднай зямлі. Няхай і наступныя гады прынясуць нам усімм жаданае ўзаемаразуменне і азораць ім далейшы шлях да міру і згоды.сн
***
Да такой прыгожай даты хочацца знайсці незвычайныя словы. Дзякуй за тое, што побач з Вамі зноў і зноў зачароўваешсяф родным словам. Спадзяёмсяс, што яшчэ доўгія гады мы будзем мець магчымасць вучыцца ў Вас любові да роднага слова.
***
Нам дарагі Ваш шчыры і добры талент служыць Слову, людзям.сн Не стамляйцеся быць чалавечнымі!
Падрыхтуйце тэкст віншавальнай паштоўкі ў дзень нараджэння для маці (бацькі, бабулі, дзядулі, сястрычкі, браціка). Знайдзіце дарагія, кранальныя словы, пастарайцеся выказаць сваю любоў і пяшчоту да родных людзей.