§ 5. Асноўныя якасці культуры маўлення. Правілы маўленчых паводзін. Маўленчы этыкет

Прачытайце выказванні айчынных вучоных. Вусна раскажыце, чаму пра­вільнасць выступае асновай культуры маўлення.

Маўленне правільнае, калі ў ім няма парушэння арфаэпічных, акцэн­талагічных, словаўтваральных, марфалагічных, сінтаксічных, лек­січ­ных, фразеалагічных, прыказкавых норм. Асноўная ўмова правільнасці маўлення — добрае веданне названыхсл норм літаратур­най мовы, а значыць, і ўмелае валоданне імі (Паводле І. Лепешава).

Унармаванасць — сінонім правільнасці — найважнейшаям ўлас­ці­васць літаратурнай мовы (А. Міхневіч).

Менавіта правільнасць маўлення забяспечвае яго адзінства, агуль­назразумеласць інфармацыі, якаяф перадаецца і ўспрымаецца. Пра­вільнасць заключаецца ў адпаведнасці маўлення тым законам і правілам, якія дзейнічаюць у мове (Паводле Т. Тамашэвіча).

Правільнасць маўлення — аснова, якая дае магчымасць асобе па­стаянна ўдасканальваць сваё маўленчае майстэрства.сн Правільнасць маўлення падразумявае строгае захаванне літаратурных норм, мэта­згоднасцьсл выкарыстання тых або іншых моўных адзінак у працэсе зносін (Паводле І. Навасельцавай).

Запішыце выказванне, якое, на вашу думку, найбольш дакладна, поўна акрэслівае правільнасць як асноўную якасць культуры маўлення. Падкрэсліце гра­матычныя асновы, дайце агульную характарыстыку сказам.
• Растлумачце пастаноўку працяжніка ў прыведзеных выказваннях.

Практыкаванне № 47

Прачытайце тэкст. Пісьмова тэзісна перадайце яго змест, выкарыстоў­ваючы беларускія маўленчыя формулы этыкету.

Маўленчы этыкет — з’ява ўніверсальная, аднак у той жа час кож­ны народ склаў сваю, адмысловую сістэму правіл маўленчых па­водзін.сн Так, калі ў Расіі пры сустрэчы абменьваюцца пажадан­нем быць здаровым — Здравствуйте!, то ў Германіі, згодна з этыкетам, да 12 гадзін дня жадаюць добрай раніцы, з 12 да 17 — добрага дня, а далей — добрага вечара, але могуць абмежавацца і звычайным прывітаннем. У большасці еўрапейскіх краін і ў Амерыцы прывітанне ўтрымлівае пытанне: Як справы? У адказ атрымліваюць: Добра ці Нармальна, а затым задаецца аналагічнае сустрэчнае пытанне, пры гэтым не прынята адказваць, што справы дрэнныя. Беларусы ўжываюць наступныя прывітанні і развітанні: Дзень добры!, Добры вечар!, Дабранач! (апошняе выкарыстоўваецца і як развітанне на ноч, і як пажаданне, аналагічнае рускаму Спокойной ночи!), Добрага ранку!, Да пабачэння! (пры жаданні новай сустрэчы), Бывай(це)! (руск. Прощай(те)!), Бывай здароў! (Здаровенька!), Будзь(ма)! (у любой сітуацыі), Жадаю (зычу) усяго найлепшага!

У нашай краіне, у сітуацыі руска-беларускага двухмоўя, трэба ў аднолькавай ступені валодаць як беларускімі, так і рускімі этыкет­нымі маўленчымі нормамі. Пры гэтым неабходна ўлічваць, што аднолькавыя камунікатыўныя намеры ў рускай і беларускай мовах могуць выражацца па-рознаму. Напрыклад, беларуск. Дазвольце пазнаёміць Вас з... і руск. Позвольте представить Вам... (знаёмства); беларуск. Зрабіце ласку і руск. Сделайте одолжение (як спроба звярнуць увагу); беларуск. Сардэчна запрашаем і руск. Добро пожаловать (прывітанне-запрашэнне); беларуск. Так, безумоўна і руск. Да, конечно (згода); беларуск. Вельмі ўдзячны, Шчыра дзякую Вам і руск. Большое спасибо, Искрен­не благодарю Вас (падзяка); беларуск. На жаль, Вы памыляецеся (Вы не маеце рацыі) і руск. К сожалению, вы ошибаетесь (Вы не пра­вы) (нязгода) (І. Навасельцава).

Чаму, на вашу думку, на пытанне «Як справы?» звычайна адказваюць: «Доб­ра», «Нармальна»?
• Выпішыце з тэксту прыклады, што ілюструюць арфаграму «Правапіс су­фік­саў дзеясловаў».
 Падбярыце і запішыце сінонімы да прыметнікаў з першага сказа. Рас­тлу­мачце, чаму не варта шукаць сінонімы да слова маўленчы. Зрабіце мар­фа­ла­гічны разбор аднаго з прыметнікаў.