§ 5. Асноўныя якасці культуры маўлення. Правілы маўленчых паводзін. Маўленчы этыкет
Прачытайце выказванні айчынных вучоных. Вусна раскажыце, чаму правільнасць выступае асновай культуры маўлення.
Маўленне правільнае, калі ў ім няма парушэння арфаэпічных, акцэнталагічных, словаўтваральных, марфалагічных, сінтаксічных, лексічных, фразеалагічных, прыказкавых норм. Асноўная ўмова правільнасці маўлення — добрае веданне названыхсл норм літаратурнай мовы, а значыць, і ўмелае валоданне імі (Паводле І. Лепешава).
Унармаванасць — сінонім правільнасці — найважнейшаям ўласцівасць літаратурнай мовы (А. Міхневіч).
Менавіта правільнасць маўлення забяспечвае яго адзінства, агульназразумеласць інфармацыі, якаяф перадаецца і ўспрымаецца. Правільнасць заключаецца ў адпаведнасці маўлення тым законам і правілам, якія дзейнічаюць у мове (Паводле Т. Тамашэвіча).
Правільнасць маўлення — аснова, якая дае магчымасць асобе пастаянна ўдасканальваць сваё маўленчае майстэрства.сн Правільнасць маўлення падразумявае строгае захаванне літаратурных норм, мэтазгоднасцьсл выкарыстання тых або іншых моўных адзінак у працэсе зносін (Паводле І. Навасельцавай).
Запішыце выказванне, якое, на вашу думку, найбольш дакладна, поўна акрэслівае правільнасць як асноўную якасць культуры маўлення. Падкрэсліце граматычныя асновы, дайце агульную характарыстыку сказам.
• Растлумачце пастаноўку працяжніка ў прыведзеных выказваннях.
Практыкаванне № 44
Дапоўніце сказы, карыстаючыся словазлучэннямі для даведкі.
1. ... вызначаюць аднастайнае вымаўленне гукаў і іх спалучэнняў у словах. 2. ... прадугледжваюць правільную пастаноўку націску. 3. ... акрэсліваюць правілы перадачы на пісьме вуснага маўлення (узаконьваюцца ўрадавымі пастановамі). 4. ... патрабуюць правільнага ўжывання слоў ва ўласцівых ім значэннях, засведчаных слоўнікамі, правільнага сэнсавага спалучэння слоў. 5. ... вызначаюць ужыванне форм слоў. 6. ... вызначаюць асаблівасці спалучэнняў слоў у словазлучэннях і сказах. 7. ... забяспечваюць правільнае выкарыстанне моўных сродкаў у адпаведнасці са стылем маўлення, зместам, формай і мэтай паведамлення, характарам зносін. 8. ... патрабуюць правільнай расстаноўкі знакаў прыпынку.
Д л я д а в е д к і: пунктуацыйныя нормы, марфалагічныя нормы, арфаэпічныя нормы, сінтаксічныя нормы, акцэнталагічныя нормы, арфаграфічныя нормы, стылістычныя нормы, лексічныя нормы.
• Запішыце азначэнні, пабудаваныя як просты ўскладнены сказ. Зрабіце іх сінтаксічны разбор.
Раскажыце, у якіх слоўніках, даведніках зафіксаваны арфаэпічныя, акцэнталагічныя, арфаграфічныя, лексічныя і марфалагічныя нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы.