§ 5. Асноўныя якасці культуры маўлення. Правілы маўленчых паводзін. Маўленчы этыкет
Прачытайце выказванні айчынных вучоных. Вусна раскажыце, чаму правільнасць выступае асновай культуры маўлення.
Маўленне правільнае, калі ў ім няма парушэння арфаэпічных, акцэнталагічных, словаўтваральных, марфалагічных, сінтаксічных, лексічных, фразеалагічных, прыказкавых норм. Асноўная ўмова правільнасці маўлення — добрае веданне названыхсл норм літаратурнай мовы, а значыць, і ўмелае валоданне імі (Паводле І. Лепешава).
Унармаванасць — сінонім правільнасці — найважнейшаям ўласцівасць літаратурнай мовы (А. Міхневіч).
Менавіта правільнасць маўлення забяспечвае яго адзінства, агульназразумеласць інфармацыі, якаяф перадаецца і ўспрымаецца. Правільнасць заключаецца ў адпаведнасці маўлення тым законам і правілам, якія дзейнічаюць у мове (Паводле Т. Тамашэвіча).
Правільнасць маўлення — аснова, якая дае магчымасць асобе пастаянна ўдасканальваць сваё маўленчае майстэрства.сн Правільнасць маўлення падразумявае строгае захаванне літаратурных норм, мэтазгоднасцьсл выкарыстання тых або іншых моўных адзінак у працэсе зносін (Паводле І. Навасельцавай).
Запішыце выказванне, якое, на вашу думку, найбольш дакладна, поўна акрэслівае правільнасць як асноўную якасць культуры маўлення. Падкрэсліце граматычныя асновы, дайце агульную характарыстыку сказам.
• Растлумачце пастаноўку працяжніка ў прыведзеных выказваннях.
Практыкаванне № 40
Прачытайце. Запішыце азначэнні асноўных камунікатыўных якасцей маўлення па-беларуску.
Чистая речь — это речь, в которой отсутствует любая нелитературная лексика: слова-паразиты, грубые, жаргонные, нецензурные выражения и т. д. Эти слова засоряют речь, их чрезмерное употребление говорит о низкой речевой культуре.
Богатство речи связано с активным словарным запасом человека. Чем разнообразнее речь, тем она богаче. Богатая речь отличается многообразием на всех уровнях языка, она подразумевает и лексическое богатство, и синтаксическое, и интонационное.
Уместность речи — это соответствие высказывания конкретной ситуации. Уместная речь — это такая речь, в которой учитывается, что говорит автор, кому он это говорит, где, когда и как долго (Н. Кузнецова).
Разгледзьце фотаздымак. Як вы лічыце, развіццю якой з названых камунікатыўных якасцей маўлення павінны паспрыяць беларускамоўныя білборды? Ці бачылі вы падобныя білборды на вуліцах свайго населенага пункта? Які з іх вам найбольш запомніўся? Чаму?