§ 5. Асноўныя якасці культуры маўлення. Правілы маўленчых паводзін. Маўленчы этыкет
Прачытайце выказванні айчынных вучоных. Вусна раскажыце, чаму правільнасць выступае асновай культуры маўлення.
Маўленне правільнае, калі ў ім няма парушэння арфаэпічных, акцэнталагічных, словаўтваральных, марфалагічных, сінтаксічных, лексічных, фразеалагічных, прыказкавых норм. Асноўная ўмова правільнасці маўлення — добрае веданне названыхсл норм літаратурнай мовы, а значыць, і ўмелае валоданне імі (Паводле І. Лепешава).
Унармаванасць — сінонім правільнасці — найважнейшаям ўласцівасць літаратурнай мовы (А. Міхневіч).
Менавіта правільнасць маўлення забяспечвае яго адзінства, агульназразумеласць інфармацыі, якаяф перадаецца і ўспрымаецца. Правільнасць заключаецца ў адпаведнасці маўлення тым законам і правілам, якія дзейнічаюць у мове (Паводле Т. Тамашэвіча).
Правільнасць маўлення — аснова, якая дае магчымасць асобе пастаянна ўдасканальваць сваё маўленчае майстэрства.сн Правільнасць маўлення падразумявае строгае захаванне літаратурных норм, мэтазгоднасцьсл выкарыстання тых або іншых моўных адзінак у працэсе зносін (Паводле І. Навасельцавай).
Запішыце выказванне, якое, на вашу думку, найбольш дакладна, поўна акрэслівае правільнасць як асноўную якасць культуры маўлення. Падкрэсліце граматычныя асновы, дайце агульную характарыстыку сказам.
• Растлумачце пастаноўку працяжніка ў прыведзеных выказваннях.
Практыкаванне № 39
Прачытайце. Растлумачце выдзеленыя тэрміны.
Арталогія — навука аб правільным маўленні — служыць адной мэце: дапамагчы асэнсаваць факты мовы, падкрэсліць ролю моўцы, навучыць свядома ставіцца да ўласнага маўлення. Тры гэтыя аспекты аналізу ўтвараюць паняцце культура мовы.
Пэўны час выраз «культура мовы» меў і значэнне ‘культура мовы як грамадская з’ява’, і значэнне ‘культура мовы асобнага чалавека — з’ява індывідуальная’. Аднак паняцці мова і маўленне размяжоўваюцца. Параўн.: ням. Sprache i Rede, англ. language i speech, франц. langue i parole, укр. мова і мовлення, руск. язык і речь, польск. język i mova і г. д.
Культура маўлення — гэта ўменне асобы выбіраць з сістэмы мовы тыя сродкі, якія робяць уласнае маўленне з’явайф высокай культурысн (А. Міхневіч).
Патлумачце розніцу паміж тэрмінамі мова і маўленне.
Растлумачце выраз з тэксту «свядома ставіцца да ўласнага маўлення». Ці ставіцеся вы свядома да свайго маўлення? Адказ аргументуйце.
• Растлумачце пастаноўку коскі або яе адсутнасць перад злучнікам і ў тэксце практыкавання.
• Запішыце прыклад да правіла «Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам».