§ 5. Асноўныя якасці культуры маўлення. Правілы маўленчых паводзін. Маўленчы этыкет

Прачытайце выказванні айчынных вучоных. Вусна раскажыце, чаму пра­вільнасць выступае асновай культуры маўлення.

Маўленне правільнае, калі ў ім няма парушэння арфаэпічных, акцэн­талагічных, словаўтваральных, марфалагічных, сінтаксічных, лек­січ­ных, фразеалагічных, прыказкавых норм. Асноўная ўмова правільнасці маўлення — добрае веданне названыхсл норм літаратур­най мовы, а значыць, і ўмелае валоданне імі (Паводле І. Лепешава).

Унармаванасць — сінонім правільнасці — найважнейшаям ўлас­ці­васць літаратурнай мовы (А. Міхневіч).

Менавіта правільнасць маўлення забяспечвае яго адзінства, агуль­назразумеласць інфармацыі, якаяф перадаецца і ўспрымаецца. Пра­вільнасць заключаецца ў адпаведнасці маўлення тым законам і правілам, якія дзейнічаюць у мове (Паводле Т. Тамашэвіча).

Правільнасць маўлення — аснова, якая дае магчымасць асобе па­стаянна ўдасканальваць сваё маўленчае майстэрства.сн Правільнасць маўлення падразумявае строгае захаванне літаратурных норм, мэта­згоднасцьсл выкарыстання тых або іншых моўных адзінак у працэсе зносін (Паводле І. Навасельцавай).

Запішыце выказванне, якое, на вашу думку, найбольш дакладна, поўна акрэслівае правільнасць як асноўную якасць культуры маўлення. Падкрэсліце гра­матычныя асновы, дайце агульную характарыстыку сказам.
• Растлумачце пастаноўку працяжніка ў прыведзеных выказваннях.

Практыкаванне № 39

Прачытайце. Растлумачце выдзеленыя тэрміны.

Арталогія — навука аб правільным маўленні — служыць адной мэце: дапамагчы асэнсаваць факты мовы, падкрэсліць ролю моўцы, навучыць свядома ставіцца да ўласнага маўлення. Тры гэтыя аспекты аналізу ўтвараюць паняцце культура мовы.

Пэўны час выраз «культура мовы» меў і значэнне ‘культура мовы як грамадская з’ява’, і значэнне ‘культура мовы асобнага чалаве­ка — з’ява індывідуальная’. Аднак паняцці мова і маўленне размяжоўваюцца. Параўн.: ням. Sprache i Rede, англ. language i speech, франц. langueparole, укр. мова і мовлення, руск. язык і речь, польск. językmova і г. д.

Культура маўлення — гэта ўменне асобы выбіраць з сістэмы мовы тыя сродкі, якія робяць уласнае маўленне з’явайф высокай культурысн (А. Міхневіч).

Патлумачце розніцу паміж тэрмінамі мова і маўленне.
Растлумачце выраз з тэксту «свядома ставіцца да ўласнага маўлення». Ці ставіцеся вы свядома да свайго маўлення? Адказ аргументуйце.
• Растлумачце пастаноўку коскі або яе адсутнасць перад злучнікам і ў тэксце прак­тыкавання.
• Запішыце прыклад да правіла «Працяжнік паміж дзейнікам і выказ­нікам».