§ 58. Спецыялізаваныя ахоўныя тэрыторыі

  • Успомніце ахоўныя віды жывёл і раслін у Рэспубліцы Беларусь.
  • Як вы думаеце? Ці можа стварэнне запаведных зон захаваць відавую разнастайнасць?
  • Вы даведаецеся пра ахоўныя аб’екты і запаведныя тэрыторыі Беларусі.

Заказнікі

Заказнікі — ахоўныя прыродныя тэрыторыі, на якіх увесь час ці часова забаронены асобныя віды гаспадарчай дзейнасці чалавека. Пад аховай у заказніках знаходзіцца не ўвесь прыродны комплекс, а толькі некаторыя яго элементы. Напрыклад, асобныя віды раслін, жывёл, гісторыка-мемарыяльныя ці геалагічныя аб’екты. У Рэспубліцы Беларусь зараз дзейнічаюць каля 400 заказнікаў.