*§ 51—2. Уласцівасці жывога рэчыва
- Успомніце, што такое самарэгуляцыя.
- Як вы думаеце? Жывое рэчыва ці абіятычныя складальнікі біясферы валодаюць больш магутнай энергіяй?
- Вы даведаецеся пра ўнікальныя і спецыфічныя ўласцівасці жывога рэчыва біясферы.
Прэамбула
Як мы ўжо адзначалі, жывое рэчыва біясферы — гэта сукупнасць усіх жывых арганізмаў, якія насяляюць нашу планету. Да асноўных унікальных асаблівасцей жывога рэчыва, што абумоўліваюць яго вельмі высокую пераўтваральную дзейнасць, можна залічыць наступныя спецыфічныя ўласцівасці.