§ 51. Кампаненты біясферы
- Успомніце, чым адрозніваюцца жывыя абʼекты прыроды ад нежывых.
- Як вы думаеце? Якую ролю адыгрываюць жывыя арганізмы ў глабальнай экасістэме — біясферы?
- Вы даведаецеся пра асноўныя кампаненты біясферы.
Біягеннае рэчыва
Біягеннае рэчыва ўтвараецца ў працэсе жыццядзейнасці жывых арганізмаў або ў выніку іх адмірання. Яно прадстаўлена асадкавымі пародамі, якія ўтварыліся пры раскладанні рэшткаў жывых арганізмаў ці з прадуктаў іх жыццядзейнасці (вапнякоў, ракушачных парод, гаручых сланцаў, даламітаў, каменнага вугалю, мелу, сапрапелю, торфу, нафты). Біягеннае рэчыва з’яўляецца запасам патэнцыяльнай энергіі.