*§ 50—1. Умовы існавання жывых арганізмаў у біясферы

  • Успомніце азначэнне паняцця «ўмовы існавання».
  • Як вы думаеце? Ці існавала б жыццё на Зямлі, калі б не было зялёных раслін?
  • Вы даведаецеся пра асноўныя ўмовы, неабходныя для існавання жывых арганізмаў у біясферы.

Прэамбула

Для існавання жыцця на Зямлі неабходны наступныя ключавыя ўмовы: наяўнасць крыніцы светлавой энергіі, пэўная канцэнтрацыя  кіслароду і вуглякіслага газу, неабходны мінімум мінеральных рэчываў, дастатковая колькасць вадкай вады, пэўны інтэрвал спрыяльных тэмператур, адсутнасць забруджвальных рэчываў, якія па сваіх уласцівасцях і канцэнтрацыі пераўзыходзяць дапушчальныя для жыцця ўзроўні.