*§ 48—5. Біём саваннаў

  • Успомніце, якія віды прадуцэнтаў пераважалі ў стэпах умеранай зоны.
  • Як вы думаеце? Чаму саванны вылучаюць у асобны біём, а не аб’ядноўваюць іх са стэпамі ўмеранай зоны?
  • Вы даведаецеся пра асаблівасці клімату, разнастайнасць прадуцэнтаў і кансументаў у біёме саванн.

Клімат

Асаблівасцю клімату саваннаў, у адрозненне ад стэпаў умеранай зоны, з’яўляюцца высокія сярэднегадавыя тэмпературы, наяўнасць аднаго ці двух працяглых сухіх сезонаў і багатыя ападкі ў астатнюю частку года.

Тэмпература ў саваннах дастаткова высокая круглы год. Сезоннасць вызначаецца толькі размеркаваннем ападкаў (ад 1000 да 1500 мм/год). У сухія сезоны ўзнікаюць пажары. Падобная сезонная дынаміка абумоўлівае своеасаблівасць умоў існавання жывёл і раслін.