*§ 37—2. Дынамічныя ўласцівасці папуляцый
- Успомніце, якія ўласцівасці папуляцыі называюцца статычнымі і чаму.
- Як вы думаеце? Чаму такія ўласцівасці папуляцыі, як нараджальнасць і смяротнасць, нельга вызначыць у любы момант часу?
- Вы даведаецеся пра дынамічныя ўласцівасці папуляцыі, пазнаёміцеся з іх паказчыкамі і выкарыстаннем для прагназавання будучыні папуляцый.
Прэамбула
Як вы ўжо ведаеце, такія ўласцівасці папуляцыі, як нараджальнасць, смяротнасць і рост колькасці, называюцца дынамічнымі. Іх паказчыкі можна разлічыць толькі для пэўных прамежкаў часу.