*§ 35—1. Антагенез чалавека. Эмбрыянальнае развіццё чалавека
- Успомніце, якія этапы ўключае антагенез у жывёл. Якія стадыі развіцця праходзіць зародак?
- Як вы думаеце? Ці маюцца адметныя асаблівасці ў антагенезе чалавека ў параўнанні з жывёламі?
- Вы даведаецеся, як працякае эмбрыянальнае развіццё чалавека, якія фактары навакольнага асяроддзя робяць уплыў на развіццё зародка, якія стадыі вылучаюць на этапе постэмбрыянальнага развіцця чалавека.
Праверым веды
Ключавыя пытанні
1. Назавіце працягласць эмбрыянальнага перыяду развіцця чалавека: 20 тыдняў; 28 тыдняў; 40 тыдняў; 45 тыдняў.
2. Чаму цяжарнай жанчыне проціпаказана курыць?
3. Як называюцца клеткі, якія ўтвараюцца ў выніку драблення? У чым адрозненне драблення ад звычайнага дзялення?
4. Назавіце асноўныя перыяды развіцця зародка чалавека. У якім перыядзе эмбрыянальнага развіцця чалавека адбываецца дыферэнцыяцыя клетак?
5. Што такое крытычныя перыяды развіцця зародка чалавека?
Складаныя пытанні
1. Як умовы жыцця маці ўплываюць на фарміраванне і развіццё плода?
2. Якія фактары сучаснага жыцця могуць паўплываць на здароўе будучых дзяцей?
3. Як вы можаце растлумачыць выраз «усвядомленае мацярынства і бацькоўства»? Што такое планаванне цяжарнасці? Як яно садзейнічае нараджэнню здаровага дзіцяці?
4. Як вы ставіцеся да магчымасці кланіравання чалавека?
5. Выкарыстоўваючы матэрыял вучэбнага дапаможніка, устанавіце адпаведнасць паміж паняццем, яго катэгорыяй і зместам.
Паняцці: А — размнажэнне; Б — яйцаклеткі; В — сперматазоіды; Г — апладненне; Д — семяннікі; Е — матка; Ж — яечнікі.
Катэгорыі: 1 — клетка; 2 — працэс; 3 — орган; 4 — залоза.
Змест: а) зліццё палавых клетак; б) утвараюцца ў яечніках; в) нараджэнне сабе падобных; г) прызначаны для выношвання плёну; д) вырабляюць яйцаклеткі; е) утвараюцца ў семянніках; ж) выпрацоўваюць сперматазоіды.
Індывідуальнае дамашняе заданне. Выкарыстоўваючы дадатковыя крыніцы інфармацыі, падрыхтуйце прэзентацыю на тэму «Заганы развіцця плода як следства нездаровага ладу жыцця будучай маці».