*§ 29—2. Спосабы бясполага размнажэння аднаклетачных эўкарыёт
- Успомніце, якімі спосабамі адбываецца бясполае размнажэнне пракарыёт.
- Як вы думаеце? Чым бясполае размнажэнне аднаклетачных эўкарыёт адрозніваецца ад бясполага размнажэння ў пракарыёт?
- Вы даведаецеся пра разнастайнасць спосабаў бясполага размнажэння аднаклетачных эўкарыёт, чым адрозніваецца спораўтварэнне і пачкаванне ў эўкарыёт ад пракарыёт.
Прэамбула
У аднаклетачных арганізмаў, якія маюць ядро, існуе некалькі разнастайных па механізме праходжання спосабаў бясполага размнажэння. Часцей за ўсё сустракаюцца чатыры: 1) дзяленне клеткі папалам; 2) пачкаванне; 3) спораўтварэнне; 4) шызаганія.