§ 27. Сучасныя ўпаковачныя матэрыялы

  • Успомніце, з якіх матэрыялаў выраблена ўпакоўка тавараў, якія вы купляеце ў магазінах.
  • Як вы думаеце? Ці маецца дастойная альтэрнатыва пластыкавым пакетам?
  • Вы даведаецеся пра асаблівасці сучасных упаковачных матэрыялаў.

Прэамбула

Кожны з нас пры куплі тавараў сутыкаецца з упаковачнымі матэрыяламі. Часта менавіта прыгожая ўпакоўка становіцца рашаючым фактарам выбару тавару. Аднак мы рэдка задумваемся над тым, што ўпакоўка выконвае не толькі рэкламную функцыю. Да яе прад’яўляюцца пэўныя патрабаванні. Давайце іх разгледзім.