§ 23. Кампаненты ежы і іх функцыі

  • Успомніце, якія карысныя пажыўныя рэчывы змяшчаюцца ў харчовых прадуктах.
  • Як вы думаеце? Ці можа ежа быць лячэбным сродкам? Адказ абгрунтуйце.
  • Вы даведаецеся пра кампаненты ежы і іх функцыі.

Прэамбула

Ад правільнага харчавання залежыць жыццяздольнасць і працаздольнасць чалавека, а таксама яго ўстойлівасць да ўздзеяння навакольнага асяроддзя. Ежа чалавека ўключае прадукты расліннага, жывёльнага, мінеральнага паходжання, а таксама кампаненты, якія атрымліваюцца сінтэтычным шляхам.