§ 17. Ядавітыя расліны
- Успомніце будову кветкавых раслін.
- Як вы думаеце? Чаму расліны з’яўляюцца прычынай атручэння людзей?
- Вы даведаецеся пра ядавітыя расліны, якія часта сустракаюцца ў Беларусі, і сімптомы атручэння імі, а таксама пра першую дапамогу, што неабходна аказаць пацярпеўшаму.
Прэамбула
У Беларусі расце прыкладна 180 відаў ядавітых раслін. Такія расліны выпрацоўваюць ядавітыя рэчывы (фітатаксіны), якія нясуць пагрозу для здароўя чалавека. Атручэнне ядавітымі раслінамі можа адбыцца ў наступных выпадках: пры ўжыванні ў ежу, удыханні іх ядавітых выпарэнняў, пры непасрэдным кантакце. Часам атручэнне звязана з ужываннем у ежу мёду, у якім прысутнічае нектар кветак ядавітых раслін, а таксама малака і мяса жывёл, што елі ядавітыя расліны.