§ 8. Прыстасаванні жывых арганізмаў да сезонных рытмаў умоў асяроддзя пражывання
- Успомніце, якія змяненні назіраюцца ў раслін з надыходам халадоў, як змяняюцца паводзіны жывёл з надыходам вясны.
- Як вы думаеце? Што з’яўляецца прычынай змяненняў, якія ўзнікаюць у жыццядзейнасці раслін і жывёл пры змене сезонаў?
- Вы даведаецеся пра разнастайнасць прыстасаванняў раслін і жывёл да сезонных рытмаў умоў асяроддзя пражывання.
Прэамбула
Як вы ўжо ведаеце з § 5, у большасці жывёл і раслін цыкл развіцця прымеркаваны да сезонаў года. Сігналам для падрыхтоўкі да змянення сезона служыць змяненне працягласці светлавога дня — фотаперыяду. Усе расліны і жывёлы, асабліва ўмеранага клімату, эвалюцыйна выпрацавалі механізмы прыстасавання да сезонных змяненняў фактараў асяроддзя. Сезонныя з’явы ў прыродзе вывучае навука феналогія.