*§ 5—1. Экалагічныя групы раслін у адносінах да светлавога рэжыму асяроддзя існавання

  • Успомніце, як рэагуюць расліны на чаргаванне светлага і цёмнага часу сутак. Ці ўплывае змяненне даўжыні светлавога дня на працягу года на жыццё раслін?
  • Як вы думаеце? Якія прыстасаванні дазваляюць раслінам існаваць у розных умовах асветленасці?
  • Вы даведаецеся пра разнастайнасць адаптацый у розных экалагічных груп раслін у адносінах да светлавога рэжыму асяроддзя пражывання.

Прэамбула

У працэсе працяглага існавання раслін у пэўным асяроддзі пражывання ў іх выпрацаваліся эфектыўныя прыстасаванні (адаптацыі) да светлавога рэжыму іх месца жыцця. Паводле разнастайнасці адаптацый і здольнасці расці пры пэўным светлавым рэжыме асяроддзя пражывання вылучаюць тры экалагічныя групы раслін: геліяфіты, сцыяфіты і факультатыўныя геліяфіты. Яны адрозніваюцца становішчам светлавога оптымуму ў межах талерантнасці і маюць характэрныя асаблівасці знешняй і ўнутранай будовы.