§ 3. Заканамернасці ўздзеяння фактараў асяроддзя на арганізм. Межы трываласці (талерантнасці)

  • Успомніце, на якія групы класіфікуюць экалагічныя фактары асяроддзя пражывання паводле іх значнасці для жыцця арганізма і паводле прыроды паходжання.
  • Як вы думаеце? Чаму адна і тая ж сіла ўздзеяння экалагічнага фактару для адных арганізмаў спрыяльная, для іншых — неспрыяльная, а для трэціх — згубная?
  • Вы даведаецеся пра агульныя заканамернасці ўздзеяння экалагічных фактараў асяроддзя пражывання на жыццядзейнасць арганізмаў, пра межы трываласці арганізмаў.

Праверым веды

    Ключавыя пытанні

1. Дайце азначэнне паняццяў «экалагічны мінімум», «экалагічны максімум», «экалагічны оптымум», «межы трываласці».
2. Вызначыце адрозненні паміж стэнабіёнтамі і эўрыбіёнтамі. Пацвердзіце іх канкрэтнымі прыкладамі.
3. Што такое «экалагічная пластычнасць»? Як яна ўплывае на межы трываласці арганізмаў?
*4. У арганізма межы трываласці ў адносінах да тэмпературы складаюць –8—+40 °C. Якое са значэнняў тэмпературы для яго будзе аптымальным?

     Складаныя пытанні

*1. Выберыце з прапанаваных варыянтаў: 1) 25—60 %; 2) 35—75 %; 3) 45—85 %; 4) 60—95 % — дыяпазон вагання вільготнасці, пры якія арганізм з экалагічным оптымумам 55 % будзе адчуваць сябе найбольш камфортна.
2. У арганізма межы трываласці ў адносінах да тэмпературы складаюць 4—30 °C. Пабудуйце сіметрычны графік залежнасці жыццядзейнасці арганізма ад тэмпературы, прыняўшы максімальную жыццядзейнасць за 100 %. Маштаб адвольны. З дапамогай графіка вызначыце экалагічны оптымум у адносінах да тэмпературы. У якую пару года будзе назірацца размнажэнне дадзенага арганізма ў кліматычных умовах Беларусі?
3. Фермер вырашыў вырошчваць капусту на продаж. Якія экалагічныя веды пра капусту і ўмовы асяроддзя яму спатрэбяцца для атрымання максімальнага ўраджаю і росквіту бізнесу?
*4. Разлічыце экалагічны оптымум у адносінах да тэмпературы для розных відаў культурных раслін, якія маюць наступныя межы талерантнасці: 1) 15—45 °C; 2) –3…+29 °C; 3) 12—38 °C; 4) –10…+20 °C; 5) 6—24 °C. Размясціце гэтыя віды ў парадку павелічэння холадаўстойлівасці. Якія з гэтых відаў можна вырошчваць у вашай кліматычнай зоне?

*Індывідуальнае дамашняе заданне. Правядзіце дома эксперымент: у некалькі не-вялікіх ёмістасцей змясціце глебу, пасейце насенне двух відаў культурных раслін, якія рэзка адрозніваюцца па патрэбнасці да вільгаці (агурок, тамат, радыска, пшаніца і інш.). Падзяліце праросткі на групы і палівайце іх рознай колькасцю вады па нарастанні — ад мінімальнай да максімальнай. Вызначыце для гэтых раслін межы трываласці і экалагічныя оптымумы, параўнайце іх і зрабіце вывад пра экалагічную пластычнасць вывучаемых раслін.