*§ 0-12. Складаназалежныя сказы, будова, сродкі сувязі, класіфікацыя
Практыкаванне 153
На аснове табліцы раскажыце, як адрозніць падпарадкавальныя злучнікі і злучальныя словы. Дапоўніце інфармацыю пра ролю злучнікаў як сродку сувязі частак складаназалежных сказаў, улічваючы, што злучнікі — нязменныя словы, якія не маюць назыўной функцыі і не з’яўляюцца членамі сказа.
| Адрозненне падпарадкавальных злучнікаў ад злучальных слоў | ||
| Злучальныя словы | Падпарадкавальныя злучнікі | |
| Адносныя займеннікі: хто, што, які, чый, колькі | Займеннікавыя прыслоўі: дзе, куды, адкуль, чаму, навошта, як, калі | што, як, калі, каб, нібы, таму што, раз, хоць, пакуль, абы, бо |
| Злучальнае слова з’яўляецца членам сказа | Злучнік як службовая часціна мовы не можа быць ... | |
| Злучальнае слова можна замяніць паўназначным словам | Замена злучніка ... словам немагчыма. Яго можна замяніць іншым злучнікам або ўвогуле ... | |
| Да злучальнага слова можна паставіць пытанне | Да злучніка нельга паставіць ... | |
| Злучальнае слова, як правіла, мае лагічны націск | Злучнік не выдзяляецца ... | |