§ 27. РАЦЫЯНАЛЬНАЕ ПРЫРОДАКАРЫСТАННЕ

Повышенный уровень §27-1

icon
Успамінаем. Што такое прыродныя рэсурсы? Што разумеецца пад аховай навакольнага асяроддзя? Для чаго ствараюцца асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі?
icon
Вывучаем, каб ведаць. Навошта трэба ведаць гісторыю ўзаемадзеяння чалавека і прыроды? Як рацыянальна выкарыстоўваць прыродныя рэсурсы? Якія прынцыпы, законы і правілы трэба выконваць у галіне аховы навакольнага асяроддзя?

Прыродакарыстанне і яго асноўныя тыпы. Сучасны этап развіцця сусветнай гаспадаркі адрозніваецца ўскладненнем узаемадзеяння прыроды і грамадства. Узрастаюць маштабы спажывання прыродных рэсурсаў. Узмацняецца і пашыраецца тэхнагеннае ўздзеянне на прыроду. У сувязі з гэтым вялікае значэнне набывае праблема рацыянальнага прыродакарыстання. Недаўлік або ігнараванне прынцыпаў навукова абгрунтаванага прыродакарыстання прыводзіць да шматлікіх крызісных з’яў у прыродзе і гаспадарцы. Яны характэрны для многіх рэгіёнаў свету.

icon Прыродакарыстанне — сукупнасць усіх форм эксплуатацыі прыродна-рэсурснага патэнцыялу для задавальнення матэрыяльных і культурных патрэб чалавека і мер па захаванні гэтага патэнцыялу.

Прыродакарыстанне бывае двух тыпаў (мал. 198).

img
Мал. 198. Тыпы прыродакарыстання

icon Папрацуем з атласам. Выкарыстоўваючы матэрыял вучэбнага дапаможніка, знайдзіце на карце раёны з парушэннем прыроднага асяроддзя, выкліканым гаспадарчай дзейнасцю чалавека.

Павышаны ўзровень П1

Галоўным аб’ектам прыродакарыстання з’яўляюцца прыродныя рэсурсы, якія падлягаюць рацыянальнай эксплуатацыі ў інтарэсах цяперашняга і будучых пакаленняў людзей.