*§ 2-9. Інфармацыйная, пераканальная, пабуджальная прамова
Практыкаванне 16
Ацаніце праект, падрыхтаваны аднакласнікамі. Карыстаючыся прапанаванай інфармацыяй, зрабіце агульныя вывады: станоўчыя і недастаткова абгрунтаваныя аспекты працы, асноўная ацэнка праекта, пажаданні выканаўцам.
| Крытэрыі ацэнкі распрацаванага праекта | Балы |
| Тэкст праекта | |
| 1.Актуальнасць даследаванай праблемы | |
| 2.Глыбіня распрацаванай тэмы, аб’ём выкарыстанай інфармацыі | |
| 3.Змястоўнасць, паўната праекта | |
| 4.Арыгінальнасць вырашэння праблемы | |
| 5.Афармленне тэксту праекта | |
| Агульная сума балаў | |
| Ацэнка рэалізацыі праекта | |
| 1.Уменне ўносіць карэктывы ў праект, дапрацоўваць яго | |
| 2.Уменне ўзаемадзейнічаць у камандзе | |
| 3.Актыўнасць кожнага выканаўцы праекта | |
| Агульная сума балаў | |
| Ацэнка абароны праекта | |
| 1.Уменне раскрыць сутнасць даследаванай тэмы і асноўных вынікаў праекта | |
| 2.Форма прадстаўлення праекта | |
| 3.Уменне адказваць на пытанні: лаканічнасць і аргументаванасць | |
| Агульная сума балаў | |