*§ 2-3. Афіцыйны стыль
Практыкаванне 15
Як вядома, заява — гэта пісьмовая просьба, напісаная паводле ўстаноўленай формы. Прааналізуйце ўзор заявы.
|
Заява |
Рэктару Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прафесару Каралю А. Д. выкладчыка кафедры гісторыі Беларусі новага і навейшага часу Акуневіча В. У. |
| Прашу дазволіць выкарыстанне архіўных матэрыялаў бібліятэкі для афармлення выстаўкі, прысвечанай юбілею ўніверсітэта. | |
| В. У. Акуневіч (подпіс) | |
Якая мэта напісанай заявы?
Назавіце часткі, на якія можна падзяліць тэкст заявы.
Вызначце асаблівасці дакумента, якія сведчаць пра яго прыналежнасць да афіцыйнага стылю.