Пімен Панчанка
| 1. Назавіце пісьменнікаў, блізкіх па ўзросце да Пімена Панчанкі (гл. стужку часу на форзацы). 2. Якія важныя гістарычныя падзеі ім давялося перажыць? |
Пытанні
| 1. Паглядзіце дакументальны фільм «Пімен Панчанка: сінія касачы для паэта-філосафа» з серыі «Запіскі на палях» (2019, рэжысёр Інга Шычкова, тэлеканал «Беларусь 3»). На аснове фільма ўстанавіце: а) чаму ў дачыненні да паэта несправядлівыя словы «калі гавораць гарматы, музы маўчаць»; б) якія рысы характару былі вызначальнымі для Пімена Панчанкі; в) як паэт ставіўся да падлеткавага бунтарства сваіх унукаў. |
|
| 2. Што адметнага ў ваеннай лірыцы Пімена Панчанкі? | |
| 3. Чаму «Іранскі дзённік» лічыцца новым словам у тагачаснай беларускай паэзіі? | |
| 4. Як вы разумееце выраз «паэзія — барометр эпохі»? Як ён суадносіцца з творчасцю Пімена Панчанкі? |
|
| 5. Чым былі выкліканы змены ў светапоглядзе пісьменніка? | |
| 6. Паразважайце, як характарызуе Пімена Панчанку яго здольнасць прызнаваць памылкі. Ці ведаеце вы асабіста людзей, здольных на такія ўчынкі? |