§ 33–2. Марфалагічныя нормы: ужыванне прыназоўнікаў у словазлучэннях, якія адлюстроўваюць асаблівасці кіравання ў беларускай мове

 Прачытайце тэкст, устаўляючы прапушчаныя словы.

Прыназоўнік — ... часціна мовы, якая ўдакладняе зна­чэнні ... склонаў і выражае адносіны паміж назоўнікам (..., ...) і іншымі сло­вамі ў сказе.

Паводле ... прыназоўнікі падзяляюцца на невытворныя (іх паходжанне растлумачыць немагчыма: аб, да, пры) і ... (паходзяць ад ... часцін мовы: збоку, згодна, наперадзе).

Паводле будовы прыназоўнікі падзяляюцца на ... (без, да, сярод), ... (з-за, з-пад, па-над) і ... (нягледзячы на, у сувязі з, у імя).

Практыкаванне 340

Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову. Вызначце склон, з якім ужываюцца прыназоўнікі ў рускай і беларускай мовах.

Шёл по полям, увидеть сквозь мглу, поехать за дровами, послать за доктором, рассказать о фильме, шутить над ним, приехать через неде­лю, опоздать из-за дождя, говорить сквозь смех, болеть корью, тоска о Родине, жениться на соседке, пойти за сахаром.