§ 33–2. Марфалагічныя нормы: ужыванне прыназоўнікаў у словазлучэннях, якія адлюстроўваюць асаблівасці кіравання ў беларускай мове
Прачытайце тэкст, устаўляючы прапушчаныя словы.
Прыназоўнік — ... часціна мовы, якая ўдакладняе значэнні ... склонаў і выражае адносіны паміж назоўнікам (..., ...) і іншымі словамі ў сказе.
Паводле ... прыназоўнікі падзяляюцца на невытворныя (іх паходжанне растлумачыць немагчыма: аб, да, пры) і ... (паходзяць ад ... часцін мовы: збоку, згодна, наперадзе).
Паводле будовы прыназоўнікі падзяляюцца на ... (без, да, сярод), ... (з-за, з-пад, па-над) і ... (нягледзячы на, у сувязі з, у імя).
Практыкаванне 340
Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову. Вызначце склон, з якім ужываюцца прыназоўнікі ў рускай і беларускай мовах.
Шёл по полям, увидеть сквозь мглу, поехать за дровами, послать за доктором, рассказать о фильме, шутить над ним, приехать через неделю, опоздать из-за дождя, говорить сквозь смех, болеть корью, тоска о Родине, жениться на соседке, пойти за сахаром.