§ 33–1. Прыназоўнік, злучнік як службовыя часціны мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Правапіс прыназоўнікаў, злучнікаў
Прачытайце тэкст, устаўляючы прапушчаныя словы.
Прыназоўнік — ... часціна мовы, якая ўдакладняе значэнні ... склонаў і выражае адносіны паміж назоўнікам (..., ...) і іншымі словамі ў сказе.
Паводле ... прыназоўнікі падзяляюцца на невытворныя (іх паходжанне растлумачыць немагчыма: аб, да, пры) і ... (паходзяць ад ... часцін мовы: збоку, згодна, наперадзе).
Паводле будовы прыназоўнікі падзяляюцца на ... (без, да, сярод), ... (з-за, з-пад, па-над) і ... (нягледзячы на, у сувязі з, у імя).
Практыкаванне 337-4
Прачытайце табліцы. Раскажыце аб правапісе прыназоўнікаў і злучнікаў.
Прыназоўнікі |
|
Разам |
Праз злучок |
складаныя прыназоўнікі, якія ўтварыліся ў выніку зліцця прыназоўніка з назоўнікам: замест, накшталт і інш. |
складаныя прыназоўнікі з-за, з-пад, па-за, па-над, з-па-над і інш. |
Злучнікі |
|
Разам |
Асобна |
утварыліся ў выніку зліцця прыназоўніка з займеннікам ці словам колькі, столькі: затое, прытым, паколькі, пастолькі |
састаўныя злучнікі: таму што, як толькі, як быццам, так што, хіба што |
альбо (або), ажно, дый, нібы, нібыта |