§ 33–1. Прыназоўнік, злучнік як службовыя часціны мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Правапіс прыназоўнікаў, злучнікаў
Прачытайце тэкст, устаўляючы прапушчаныя словы.
Прыназоўнік — ... часціна мовы, якая ўдакладняе значэнні ... склонаў і выражае адносіны паміж назоўнікам (..., ...) і іншымі словамі ў сказе.
Паводле ... прыназоўнікі падзяляюцца на невытворныя (іх паходжанне растлумачыць немагчыма: аб, да, пры) і ... (паходзяць ад ... часцін мовы: збоку, згодна, наперадзе).
Паводле будовы прыназоўнікі падзяляюцца на ... (без, да, сярод), ... (з-за, з-пад, па-над) і ... (нягледзячы на, у сувязі з, у імя).
Практыкаванне 337
Прачытайце тэкст. Падбярыце загаловак у адпаведнасці з яго тэмай.
О, як любіла матуля пячы хлеб! Да хлеба ставілася як да жывой істоты: пя..чотна, з павагай.
Звечара яна прасейвала муку, рабіла закваску ў дзежцы, якую вельмі шанавала: (абы)куды (н..)ставіла, (н..)стукала па ёй. А раніцай матуля з першымі пеўнямі ўставала, запальвала ў печы і шчыравала каля дзежкі. У закваску яна ўлівала свянцонай вады і з малітвай замешвала цеста, (н..)кому (н..)дазваляла грукаць, голасна размаўляць. У печ без (н..)абходнасці (н..)зазірала, каб хлеб (н..)асеў.
Гатовы хлеб матуля вымала з бляшанак, ц..лавала і выстаўляла на засцеле..ай чыстым ручніком лаве ўздоўж сцяны. Верх боханаў змочвала вадой і накрывала ручніком.
Канешне, мы прачыналіся ад сма..нага паху. О, які гэта быў хлеб, хлеб нашага дзяцінства! (Паводле Н. Літвінюк).
Спішыце тэкст, раскрываючы дужкі і ўстаўляючы прапушчаныя літары. Растлумачце напісанне слоў.
Падкрэсліце прыназоўнікі. Вызначце іх разрад паводле паходжання, склоны, з якімі яны ўжываюцца. Назавіце прыназоўнікі, якія ў тэксце ўжываюцца з некалькімі склонамі. Знайдзіце варыянт аднаго і таго ж прыназоўніка. Ад чаго залежыць ужыванне варыянтаў прыназоўнікаў?