§ 29. Чытанне чарцяжоў дэталей на аснове аналізу формы і іх прасторавага размяшчэння

  • Якое прызначэнне  чарцяжа агульнага выгляду? Зборачнага чарцяжа? У чым іх адрозненні?
  • Вы даведаецеся: пра паслядоўнасць чытання зборачных чарцяжоў. 
  • Вы навучыцеся: вызначаць па чарцяжы прынцып работы вырабу, аналізаваць форму і становішча састаўных дэталей, выяўляць працэс зборкі і разборкі вырабу на аснове чарцяжа агульнага выгляду, выконваць дэталяванне.

Практычная работа № 18. Чытанне зборачнага чарцяжа

Прачытайце зборачны чарцёж згодна з прапанаваным планам
1. Як называецца выраб, адлюстраваны на зборачным чарцяжы?
2. Па наглядным відарысе і назве вырабу вызначыце яго прызначэнне.
3. Вызначыце габарытныя памеры вырабу.
4. Назавіце відарысы, якімі выраб паказаны на зборачным чарцяжы.
5. З якіх дэталей складаецца выраб? Апішыце форму кожнай дэталі.
6. Назавіце спосабы злучэння дэталей паміж сабой.
7. Вызначыце прызначэнне балта ў канструкцыі вырабу.
8. Для чаго ў ніжняй частцы асновы маецца выступ Т-падобнай формы?
9. Якія паверхні вырабу можна лічыць рабочымі?
10. Апішыце прынцып работы заціска.