§ 25. Адлюстраванне і абазначэнне разьбы
Як вы лічыце, дзе ўжываецца разьба, якое яе прызначэнне? Прывядзіце прыклады вырабаў з разьбой.
- Вы даведаецеся: якія маюцца віды разьбы, якія яе памеры, элементы, як адлюстроўваецца і абазначаецца разьба на чарцяжах.
- Вы навучыцеся: выконваць чарцяжы стандартных крапежных вырабаў (балта, вінта, гайкі, шпількі), што маюць разьбу.
Пытаннi i заданнi павышанай складанасцi
Вычарціце чарцёж па апісанні.
Цыліндрычны стрыжань даўжынёй 100 мм, на правым тарцы якога маецца фаска 2 х 45°. На канцы стрыжня з фаскай на даўжыні 45 мм нарэзана метрычная разьба М 24 з буйным шагам. На іншым канцы стрыжня адлюстраваны канструктыўны элемент квадратнага сячэння для захвату ключом (старана квадрата — 20 мм, даўжыня — 25 мм). Нанясіце памеры.