§ 19.2. Чарцяжы разгортак паверхняў геаметрычных цел

  • Што называецца кубам, конусам, цыліндрам, пірамідай. Растлумачце розніцу паміж імі. Прывядзіце прыклады іншых геаметрычных цел.
  • Вы даведаецеся: як пабудаваць разгорткі геаметрычных цел, як абазначаецца рысунак разгорткі на чарцяжы.
  • Вы зможаце: выканаць разгортку геаметрычных цел.

Графічная работа № 4.1. Разгортка

На фармаце А4 па чарцяжы і рысунку начарціце разгортку дэталі з тонкаліставога металу.