§ 18. Пабудова аксонаметрычных праекцый плоскіх фігур і акружнасцей

  • Як вы лічыце, у якіх выпадках прадмет мэтазгодна адлюстроўваць у франтальнай дыметрыі?
  • Вы даведаецеся: як выконваецца пабудова аксонаметрычных праекцый плоскіх фігур і акружнасцей. 
  • Вы навучыцеся: будаваць франтальную дыметрыю і прамавугольную ізаметрыю плоскіх фігур, выконваць прамавугольную ізаметрыю акружнасці.

Замацуем веды

1. У чым адрозненне плоскай фігуры ад геаметрычнага цела?
2. У чым адрозныя асаблівасці дыметрычных і ізаметрычных праекцый?
3. Якім чынам можна праверыць правільнасць пабудовы ізаметрычнай праекцыі квадрата?
4. На ваш погляд, чаму неабходна ведаць графічны спосаб пабудовы авала, нягледзячы на шырокае выкарыстанне шаблонаў для яго пабудовы?
5. Вызначыце, на якім рысунку (а ці б) выканана аксонаметрычная праекцыя дэталі ў франтальнай дыметрыі.