§ 16. Праекцыі пунктаў на паверхнях геаметрычных цел

  • Як праецыруецца пункт на плоскасць праекцыі? Якім чынам праецыруюцца адрэзкі і плоскія фігуры ў адносінах да плоскасцей праекцый?

  • Вы даведаецеся: якім чынам праецыраваць пункт, што знаходзіцца на паверхні прадмета.
  • Вы навучыцеся: выконваць праецыраванне пунктаў, што знаходзяцца на паверхнях геаметрычных цел. 

Графічная работа № 4. Праекцыйнае чарчэнне

У аснове дэталі зрабіце выемкі такой жа формы і памераў, як выступы. На фармаце А4 начарціце чарцёж і нанясіце памеры. На чарцяжы пакажыце бачныя пункты А, Б і В.