§ 16. Праекцыі пунктаў на паверхнях геаметрычных цел

  • Як праецыруецца пункт на плоскасць праекцыі? Якім чынам праецыруюцца адрэзкі і плоскія фігуры ў адносінах да плоскасцей праекцый?

  • Вы даведаецеся: якім чынам праецыраваць пункт, што знаходзіцца на паверхні прадмета.
  • Вы навучыцеся: выконваць праецыраванне пунктаў, што знаходзяцца на паверхнях геаметрычных цел. 

Практычная работа № 9. Пабудова праекцый пунктаў на паверхні дэталі

У рабочым сшытку выканайце чарцёж дэталі ў трох праекцыях па адвольных памерах з захаваннем прапорцый. На пабудаваных трох выглядах вылучыце колерам грані, канты і пакажыце размяшчэнне пунктаў А, Б і В.