§ 16. Праекцыі пунктаў на паверхнях геаметрычных цел
Як праецыруецца пункт на плоскасць праекцыі? Якім чынам праецыруюцца адрэзкі і плоскія фігуры ў адносінах да плоскасцей праекцый?
- Вы даведаецеся: якім чынам праецыраваць пункт, што знаходзіцца на паверхні прадмета.
- Вы навучыцеся: выконваць праецыраванне пунктаў, што знаходзяцца на паверхнях геаметрычных цел.
Замацуем веды
1. Для якіх геаметрычных цел праекцыі выкарыстоўваюць дапаможную плоскасць пры знаходжанні праекцыі пунктаў?
2. Пад якім вуглом праводзяць пастаянную прамую чарцяжа?
3. Выкарыстоўваючы рысунак, адкажыце на пытанне: які з пунктаў бліжэйшы да гарызантальнай плоскасці праекцый?
4. У рабочым сшытку пабудуйце адсутныя праекцыі пунктаў а—е.