§ 15. Праекцыі геаметрычных цел на чарцяжах

  • Успомніце з курса геаметрыі, што называецца геаметрычнай фігурай і геаметрычным целам. Растлумачце розніцу паміж імі. Прывядзіце прыклады простых геаметрычных фігур.
  • Вы даведаецеся: як утвараюцца геаметрычныя целы, якія праекцыі геаметрычных цел, як праецыруюцца грані і канты прадметаў на плоскасці праекцый.

  • Вы навучыцеся: выконваць комплексны чарцёж геаметрычных цел.

Практычная работа № 8. Праецыраванне геаметрычных цел

Выканайце на фармаце А4 комплексны чарцёж мадэлі ў маштабе 1:1. З якіх геаметрычных цел складаецца дэталь, адлюстраваная на рысунку? Якая колькасць граней дэталі паралельна асноўным плоскасцям праекцый?