§ 15. Праекцыі геаметрычных цел на чарцяжах
Успомніце з курса геаметрыі, што называецца геаметрычнай фігурай і геаметрычным целам. Растлумачце розніцу паміж імі. Прывядзіце прыклады простых геаметрычных фігур.- 
Вы даведаецеся: як утвараюцца геаметрычныя целы, якія праекцыі геаметрычных цел, як праецыруюцца грані і канты прадметаў на плоскасці праекцый.
 - Вы навучыцеся: выконваць комплексны чарцёж геаметрычных цел.
 
Замацуем веды
1. Якія геаметрычныя целы называюцца шматграннікамі? 
2. Што называецца вяршыняй, кантам, гранню шматгранніка? 
3. Растлумачце, як утвараецца канічная і цыліндрычная паверхні. 
4. Прывядзіце прыклады прадметаў быту, якія маюць форму геаметрычных цел.