§ 10. Спосабы пабудовы спалучэння

  • Як вы лічыце, якія геаметрычныя пабудовы неабходна выканаць, каб начарціць аб’екты, адлюстраваныя на рысунку 36? 
  • Вы даведаецеся: што такое спалучэнні прадметаў, іх элементы і прынцыпы пабудовы.
  • Вы навучыцеся: выконваць спалучэнні дзвюх прамых, прамой і акружнасці, дзвюх акружнасцей. 

Замацуем веды

1. Што такое спалучэнне?
2. Назавіце асноўныя элементы спалучэння.
3. Пры якой умове пераход ад прамой лініі да акружнасці будзе плаўным?
4. Растлумачце, як знайсці пункт спалучэння.
5. Прааналізуйце графічны відарыс на рысунку а. Якія вiды спалучэнняў трэба правесці, каб выканаць гэты відарыс?
6. Выканайце чарцёж спінара (рыс. б), выкарыстоўваючы неабходныя геаметрычныя пабудовы. Памеры падбярыце самастойна.