§ 9. Дзяленне акружнасці на роўныя часткі
Назавіце асноўныя геаметрычныя пабудовы, якія неабходна выканаць, каб начарціць дэталі, адлюстраваныя на рысунку 34.
- Вы даведаецеся: як падзяліць акружнасць на роўныя часткі з дапамогай цыркуля і вугольніка.
- Вы навучыцеся: дзяліць акружнасці на роўныя часткі.
Практычная работа № 5. Геаметрычныя пабудовы
Варыянт 1. У рабочым сшытку выканайце пабудову арнаментаў, выкарыстаўшы спосабы дзялення акружнасці на роўныя часткі.
Варыянт 2. У рабочым сшытку выканайце пабудову элементаў беларускага арнаменту, выкарыстоўваючы прынцыпы дзялення акружнасці. Растлумачце, на колькі частак неабходна падзяліць акружнасці, каб атрымаць гэтыя элементы.