§ 9. Дзяленне акружнасці на роўныя часткі

  • Назавіце асноўныя геаметрычныя пабудовы, якія неабходна выканаць, каб начарціць дэталі, адлюстраваныя на рысунку 34.
  • Вы даведаецеся: як падзяліць акружнасць на роўныя часткі з дапамогай цыркуля і вугольніка.
  • Вы навучыцеся: дзяліць акружнасці на роўныя часткі.

Замацуем веды

1. Для чаго неабходна ведаць прыёмы выканання геаметрычных пабудоў?
2. Пры дапамозе якіх інструментаў можна атрымаць квадрат, упісаны ў акружнасць?
3. Прапануйце некалькі спосабаў дзялення акружнасці на 12 роўных частак для атрымання многавугольніка. Выберыце з іх самы рацыянальны.