§ 8. Дзяленне адрэзка на роўныя часткі. Пабудова і дзяленне вуглоў

  • Якія чарцёжныя інструменты вы ведаеце? Якія з іх могуць спатрэбіцца для дзялення адрэзкаў і вуглоў на роўныя часткі? Растлумачце іх прызначэнне.

  • Вы даведаецеся: як падзяліць адрэзак і вугал на роўныя часткі, выкарыстоўваючы толькі цыркуль і лінейку; як пабудаваць вугал, не маючы пад рукой транспарціра.
  • Вы навучыцеся: дзяліць адрэзак, вугал на роўныя часткі; будаваць паралельныя і перпендыкулярныя прамыя пры дапамозе вугольнікаў.

Практычная работа № 4. Дзяленне адрэзка

У рабочым сшытку выканайце чарцёж дэталі «Пласціна» з выкарыстаннем спосабу дзялення адрэзка на чатыры роўныя часткі. Нанясіце памеры.