§ 6. Шрыфты чарцёжныя

  • Якімі літарамі — вялікімі ці друкаванымі — падпісваецца чарцёж? На ваш погляд, ці існуюць правілы ДАСТ на подпісы чарцяжа?
  • Вы даведаецеся: для чаго патрэбны шрыфты, якія яны бываюць. 
  • Вы навучыцеся: выконваць чарцёжным шрыфтам простыя надпісы і размерныя лікі на відарысах прадмета.

Графічная работа № 2. Шрыфт чарцёжны, тыпы ліній

На фармаце А4 выканайце заданне па напісанні чарцёжнага шрыфту і выкананні ліній чарцяжа. Карыстайцеся Памяткай 2.

Памятка 2. Алгарытм напісання літар і лічбаў беларускага алфавіта чарцёжнага шрыфту

Стрэлка паказвае кірунак руху рук. Напісанне літар выконвайце па частках. Рух рукі пры выкананні прамалінейных элементаў літар зверху ўніз або злева направа, закругленых - уніз і налева ці ўніз і направа