§ 4. Лініі чарцяжа
Выкарыстоўваючы рысунак 18, растлумачце, чаму графічны відарыс дэталі на чарцяжы мае лініі рознага тыпу.- Вы даведаецеся: якімі лініямі выконваюць графічныя відарысы, чаму неабходна выкарыстоўваць розныя тыпы ліній.
 - Вы навучыцеся: выконваць розныя тыпы ліній у адпаведнасці з ДАСТамі.
 
Практычная работа № 3. Тыпы ліній
У рабочага сшытка начарціце тыпы ліній, паказаныя на рысунку, захоўваючы таўшчыню ліній. Адлегласць паміж лініямі 10 мм. Пры выкананні паралельных ліній выкарыстоўвайце Памятку 1 (c. 167—168).
| 
 Памятка 1. Алгарытм правядзення вертыкальных і гарызантальных ліній пры дапамозе вугольніка і лінейкі  | 
|
![]()  | 
![]()  | 
| 
 Устанавіце лінейку і трохвугольнік. Прытрымліваючы лінейку левай рукой, правай перамясціце вугольнік паралельна зададзенай лініі  | 
|
| 
 Алгарытм правядзення вертыкальных і гарызантальных ліній пры дапамозе двух вугольнікаў   | 
|
| Правядзенне вертыкальных ліній | |
![]()  | 
![]()  | 
| Устанавіце вугольнік з вугламі 90°, 45°, 45° гіпатэнузай да зададзенай прамой | Прытрымліваючы вугольнік левай рукой, падвядзіце другі вугольнік (з вугламі 90°, 30°, 60°) і правядзіце вертыкальную лінію. Не адпускаючы першы трохвугольнік, перамясціце другі паралельна зададзенай лініі | 
| Правядзенне гарызантальных ліній | |
![]()  | 
![]()  | 
| 
 Устанавіце вугольнік з вугламі 90°, 45°, 45°катэтам да зададзенай прамой  | 
 Прытрымліваючы вугольнік левай рукой, падвядзіце другі вугольнік (з вугламі 90°, 30°, 60°). Не адпускаючы другі трохвугольнік, перамясціце першы паралельна зададзенай ліні  | 
| Правядзенне нахіленых ліній | |
![]()  | 
|
| Устанавіце вугольнік пад зададзеным вуглом. Прыкладзіце да яго другі вугольнік гіпатэнузай да катэта. | Прытрымліваючы другі вуголь-нік левай рукой, перамясціце першы вугольнік паралельна зададзенай лініі. | 
| 
 Гарызантальныя і нахіленыя лініі праводзьце па канце лінейкі ці трохвугольніка злева направа, вертыкальныя лініі — знізу ўверх. Аловак стаўце перпендыкулярна лісту паперы і нахіляйце ў бок яго руху. Націсканне на аловак павінна быць раўнамерным.  | 
|







